Алесь Адамковіч: Беларус будзе беларусам, калі адчуе, што за ім стаіць моцная сіла



Захаванне мовы, культуры, супрацоўніцтва з беларускімі дзяржаўнымі органамі – такія тэзісы ўтрымліваюцца ў дэкларацыі першага паседжання па справах беларусаў замежжа пры МЗС Беларусі, якое прайшло ў Менску.

Сярод важных накірункаў супрацы ў дэкларацыі адзначаецца “актывізацыя пры падтрымцы беларусаў замежжа гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі краінамі”.

“Беларусь перадусім мае актыўна дапамагаць беларусам, а не чакаць ад іх эканамічных карысцяў”, – мяркуе Алесь Адамковіч з Таварыства беларускай культуры ў Літве.

– Беларус будзе пачувацца беларусам, калі ён будзе адчуваць, што за ім стаіць моцная сіла, што за ім стаіць дзяржава. Беларусы ў Польшчы паланізуюцца, на Віленшчыне – летуанізуюцца не таму, што ім хочацца, а таму што бачаць, што маюць рэальную палітычную сілу, якая стаіць за імі. Калі гэтага не будзе, то ніякія культурные праграмы не ўратуюць.

Савет па справах беларусаў замежжа пры МЗС ўзнік на падставе прынятага летась закону. Падобныя саветы раней дзейнічалі пры іншых урадавых ведамствах Беларусі і насілі пераважна фармальны характар.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя