Алесь Астроўскі: Можа адбыцца ўсё, што заўгодна



У ЗША прайшлі выбары прэзідэнта краіны, але пакуль невядомыя вынікі па ўсіх штатах. Падлік працягваецца, бо ўведзена норма галасавання праз пошту, а гэта вымагае часу. Хто будзе прэзідэнтам ЗША: Джозэф Байдэн, ці Дональд Трамп?

Разам з іншымі беларусамі за падзеямі ў ЗША назірае і аналізуе „Госць Рацыі” прафесар Алесь Астроўскі, з якім гутарыць наш карэспандэнт Віктар Парфененка:

– Заўтра сітуацыя можа выглядаць зусім іншай, чым мы маем сёння, ужо больш адназначна ці наадварот, пайсці ў нейкім кірунку. Трэба, каб ведалі нашы радыёслухачы. Раніцай я глядзеў „Еўраньюс”, там быў лік такі, што Байдэн набраў ужо 264 галасы выбаршчыкаў, а Трамп каля 220. Заставалася чатыры штаты, дзе не падлічаныя галасы, Байдэну трэба набраць 6 галасоў, каб ён стаў прэзідэнтам, а Трампу з гэтых чатырох штатаў. Там нейкія тры штаты, калі разам прагаласуюць за Трампа, то ён стане прэзідэнтам. Такім чынам сітуацыя выглядае „нос у нос”. Можа адбыцца ўсё, што заўгодна за бліжэйшыя гадзіны, а тым больш за суткі, у плане канчатковага выніку. Сітуацыя ўскладняецца тым, што па тых звестках, якія я маю, рэспубліканцы заўважылі выразныя прыкметы магчымых фальсіфікацый выбараў на карысць прадстаўніка дэмакратычнай партыі. Яны будуць абскарджваць многія рашэнні. Асабліва адносна штатаў, дзе была, па апытаннях грамадзян гэтых штатаў, яўная перамога рэспубліканцаў. Калі падлічылі спачатку больш паловы галасоў і яўна лідзіраваў Трамп, раптам потым пасыпаліся ўсе галасы толькі за Байдэна.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня