Алесь Астроўскі: Вайна ва Украіне – гэта глабальны план перафарматавання Усходняй Еўропы



Так лічыць, прафесар Алесь Астроўскі, грамадскі дзеяч Гарадзеншчыны, які ўжо амаль дзевяць гадоў даследуе разам з аднадумцамі праблемы кіравання ў Беларусі праз прызму глабальнай палітыкі. Алесь Астроўскі рэдагуе аналітычны сайт “Беларусь – наша зямля”.

– Калі людзі, непасрэдныя ўдзельнікі гэтых падзей, глядзяць на тое, што там адбываецца, яны не могуць зразумець сапраўдных прычын гэтага, прычын глабальных, што нехта хоча перасварыць рускі і ўкраінскі народы паміж сабой, развязаць, па сутнасці, вайну. Многія факты, якія адбывацца вакол украінскіх падзей, немагчыма патлумачыць толькі з пазіцыі інтарэсаў Украіны, ці з пазіцыі інтарэсаў Расеі. Гэта не тыя і не тыя інтарэсы. Гэта сапраўды падзея, якая дэманструе зацікаўленасць пэўных сіл на роўні глабальнай палітыкі.

Паводле прафесара Астроўскага, галоўны выканаўца ў глабальных планах канфлікта ва Украіне – Уладзімір Пуцін ды яго асяроддзе. Адзіным выйсцем гэтай братабойчай вайны, паводле меркавання Алеся Астроўскага, ёсць братанне ўкраінскіх ды расейскіх вайскоўцаў у нейтральных зонах.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя