Алесь Бяляцкі: Беларусь не выконвае стандарты АБСЕ
Пацвердзілася інфармацыя пра тое, што Беларусь хоча мець старшынства ў АБСЕ.
Кіраўнік праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі выступае рэзка супраць гэтага, заяўляючы, што дзяржава, якая ігнаруе шэраг нормаў арганізацыі, не павінна мець старшынства:
– Я катэгарычна супраць, бо лічу, што стандарты АБСЕ Беларусь проста не выконвае, не выконвае пастаянна і прынцыпова. Дзеля таго, каб быць старшынём такой арганізацыі, у якой закладзены стандарты па правах чалавека, стандарты правядзення справядлівых празрыстых выбараў, распаўсюду інфармацыі. Украіна мусіць задаваць нейкі прыклад, а які прыклад можа даць іншым краінам АБСЕ Беларусь, калі па гэтых пазіцыях мы знаходзімся дзесьці далёка ў хвасце ззаду.
Алесь Бяляцкі прывёў прыклад Казахстана, які быў старшынём АБСЕ раней. Гэта дала рэжыму Нурсултана Назарбаева долю легітымнасці і не толькі не паспрыяла дэмакратызацыі краіны, але і дазволіла казахскаму кіраўніку ўзмацніць рэпрэсіі па некаторых кірунках. Тое ж можа адбыцца і з Беларуссю.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава