Алесь Бяляцкі: ЕЗ мусіць захоўваць прынцыпова строгія патрабаванні да Беларусі
Еўразвяз павінен утрымліваць прынцыпова строгія патрабаванні і рамкі для такіх рэжымаў, як Беларусь і Азербайджан. Такое меркаванне выказаў кіраўнік закрытага ўладамі Праваабарончага цэнтра „Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі на Другой канферэнцыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Рызе.
Паводле яго слоў, у адносінах з краінамі, якія падпісалі пагадненні аб асацыяцыі, Еўразвязу трэба быць больш актыўным і „даць выразны сігнал, што ён адкрыты да іх прыняцця ў Звяз”. „Гэта быў бы выразны геапалітычны, эканамічны сігнал для гэтых краін і людзей, якія там жывуць, — сказаў Бяляцкі.
Беларуская грамадзянская супольнасць на фоне іншых краін „выглядае някепска”, адзначыў Бяляцкі. Што ж да ўрада, то ён падыходзіць да гэтага працэсу „абсалютна меркантыльна”: з мэтай атрымаць фінансавыя і іміджавыя выгады, але пры гэтым — ні ад чаго не адмовіцца, лічыць праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org