Алесь Бяляцкі: Колькасць палітзняволеных у Беларусі можа ўзрасці



Падчас канферэнцыі АБСЕ па правах чалавека, якая праходзіць у Варшаве, Алесь Бяляцкі інфармаваў еўрапейцаў пра тое, што нягледзячы на фасадную «лібералізацыю» і пацяпленне стасункаў з ЕС, у Беларусі ёсць палітзняволеныя:

— Мы гаворым пра гэта і казалі цяпер, што патэнцыйна ў нас з 2 палітзняволеных іх колькасць можа ўзрасці да чатырох. Я меў на ўвазе Паліенка і Пальчыса, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА, і суды над якімі адбудуцца ў бліжэйшы час. Я думаю, што пасля гэтых судоў будуць расстаўлены ўсе кропкі над «і».

Эдуард Пальчыс больш вядомы як Джон Сільвер, інтэрнэт-публіцыст, быў затрыманы ў Расеі, а потым экстрадаваны ў Беларусь. Ён быў абвінавачаны ў экстрэмізме і чакае прысуду.

Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя