Алесь Бяляцкі: Лукашэнка – постсавецкі дыктатар
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі заклікаў Еўрапейскі Звяз падтрымліваць палітычны ціск на аўтарытарны рэжым Беларусі.
Ён адзначыў, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не даў ніякіх пацверджанняў таго, што ён адкрыты да сур’ёзных дэмакратычных рэформаў:
– Усё, што тычыцца, напрыклад, выступленняў расейскіх і беларускіх дыпламатаў на міжнароднай арэне, яны заўжды гавораць ў адзін голас. Лукашэнка па сваёй сутнасці з’яўляецца постсавецкім дыктатарам. Гэта сапраўдны клуб дыктатараў – кшталту Пуціна, Назарбаева, сярэднеазіяцкіх „царкоў”, вось там ён адчувае сябе нармальна і свабодна. Для яго еўрапейскае дэмакратычнае грамадства чужое. Чалавеку, які 22 гады глядзіць на свет праз шкло свайго асабістага прэзідэнцкага аўто, відаць цяжка зразумець, што такое дэмакратыя.
У Бруселі былы палітвязень паведаміў чыноўнікам ЕЗ, што сітуацыя ў краіне не палепшылася, нягледзячы на тое, што эканамічныя санкцыі былі прыпыненыя пасля вызвалення палітвязняў у жніўні мінулага года.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: DW / N.Jolkver