Алесь Бяляцкі праводзіць сустрэчы ў Швецыі
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі сустрэўся з міністрам замежных спраў Швецыі Маргот Вальстрэм.
Паводле Бяляцкага, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя сітуацыя ў Беларусі, а таксама некаторыя аспекты беларуска-расейска-украінскіх адносінаў.
Алесь Бяляцкі заклікаў урад Швецыі не мяняць сваёй пазіцыі ў адносінах да беларускіх уладаў і патрабаваць вызвалення палітычных зняволеных, а таксама аказваць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Маргот Вальстрэм пацвердзіла, што пазіцыя Швецыі адносна Беларусі будзе нязменнай і прынцыповай, паведамляе сайт “Вясны”.
Беларускае Радыё Рацыя