Алесь Бяляцкі сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі
Міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Любамір Зааралек прыняў 5 жніўня ў Чэрнінскім Палацы беларускага актывіста і правабаронцу Алеся Бяляцкага, заснавальніка праваабарончага Цэнтра “Вясна”. Сустрэча Бяляцкага з міністрам адбылася ўсяго некалькі тыдняў пасля таго, як Бяляцкі быў нечакана вызвалены з турмы.
“Я вельмі рады, што Вы ужо на свабодзе,” – прывітаў Бяляцкага ў Празе Любамір Зааралек. “Я хацеў бы Вас запэўніць, што наша падтрымка дэмакратычных сілаў – паслядоўная і мы ставімся да яе ўсур’ёз. Жадаю Вам, каб у вашай краіне заўсёды было больш думаючых і праеўрапейска настроеных грамадзян,” – сказаў міністр.
З Бяляцкім ён абмеркаваў унутрыпалітычную сітуацыю і стан правоў чалавека перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015-га года.
Алесь Бяляцкі з’яўляецца лаўрэатам Прэміі Вацлава Гавэла ў галіне правоў чалавека, якую з мінулага года ўручае Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы.
Паводле mzv.cz
Foto: ©MZV
