Алесь Бяляцкі сустрэўся з міністрам замежных спраў Даніі
У Капенгагене старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі сустрэўся з міністрам замежных спраў Даніі Марцінам Лідэгардам.
Падчас сустрэчы Алесь Бяляцкі адзначыў, што сітуацыя ў Беларусі ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі не мяняецца:
«Грамадства знаходзіцца пад татальным кантролем рэжыму, ёсць палітвязні, працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў і апанентаў улады, пераследуюцца незалежныя журналісты. У Беларусі катастрафічна не хапае вольнага паветра».
Сваё вызваленне з-за кратаў праваабаронца звязвае з вялікім ціскам, які аказвала на дзейны ў Беларусі рэжым міжнародная супольнасць.
Бяляцкі заклікаў не зніжаць планку патрабаванняў да рэжыму з боку Еўропы, а таксама падтрымліваць намаганні грамадзянскай супольнасці, накіраваныя на дэмакратычныя змены ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя
