Алесь Бяляцкі: Сёння ў Еўразвязе лепш разумеюць сітуацыю ў Беларусі



Сёння ў ЕЗ лепш разумеюць сітуацыю ў Беларусі і ставяцца да яе больш сур’ёзна, чым дзесяць гадоў таму. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю БелаПАН былы палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі, які ў пачатку ліпеня наведаў шэраг краін ЕЗ, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі еўраструктур.

– У нас было некалькі паездак, якія ішлі адна за адной. Першая з іх адбылася ў Літве, дзе адбылася сустрэча з міністрам замежных справаў. Наступная паездка была па еўрапейскіх структурах. Я быў у Бруселі, дзе сустракаўся ў дэпутатамі еўрапарламенту. І сустрэча ў еўрапарламенце пачынался вітаннем мяне на волі, і мне было прыемна, бо ўсе дэпутаты ўсталі і пляскалі ў далоні – гэта была вельмі кранальная рэч.

У паляпшэнні адносін з ЕЗ – жыццёвы інтарэс беларускіх грамадзян, перакананы Бяляцкі.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН