Алесь Бяляцкі: Улады падвышаюць у грамадстве ровень страху
Змена рэжыму ўтрымання палітзняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча на больш жорсткі, турэмны, – гэта новы віток, новы ўзровень палітычнага ціску на палітзняволеных і ўвогуле на грамадскіх актывістаў, — лічыць старшыня Праваабарончага цэнтру „Вясна” Алесь Бяляцкі.
– Мне падаецца, што гэта звязана з тым, што мы ўвайшлі ў перадвыбарчы перыяд, – ўвосень гэтага года адбудуцца выбары. І гэты сігнал узмацнення рэпрэсій накіраваны ў першую чаргу на беларускую грамадзянскую супольнасць, на грамадскіх актывістаў.
Безумоўна, гэта ўсё робіцца з мэтай трымаць высокі ўзровень старху ў грамадстве і абмежаваць грамадскую актыўнасць у выбарчай кампаніі, якая неўзабаве пачнецца ў Беларусі.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя