Алесь Бяляцкі: Улады павінны спыніць смяротнае пакаранне



У Менску адбылася прэзентацыя даклада „Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах”, падрыхтаванага Праваабарончым цэнтрам „Вясна”). Кіраўнік цэнтра  Алесь Бяляцкі адзначае, што  „Аналізу сітуацыі са смяротным пакараннем у Беларусі не было.

pcv

Цяпер яго падрыхтавала міжнародная федэрацыя разам з Праваабарончым цэнтрам „Вясна”.

– Самае істотнае, пра што гаворым мы, – тое, што Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне. І ўлады Беларусі павінны зрабіць нейкія палітычныя крокі, каб спыніць смяротнае пакаранне ў выглядзе ці мараторыя, ці адмены.

Прэзентацыя прайшла ў рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання, які ўжо традыцыйна штогод праводзіцца кампаніяй „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” з 5 па 10 кастрычніка напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы за адмену смяротнага пакарання.

БелаПАН