Алесь Чайчыц: Дзень Перамогі стаў ключавым кампанентам дзяржаўнай ідэалогіі



Услед за Беларуссю ў Расеі таксама Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне стаў галоўным дзяржаўным святам і ключавым кампанентам дзяржаўнай ідэалогіі. Пры гэтым у савецкія часы гэтае свята мела “дапаможны” характар, а галоўным было 7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Заўважыў у нашым эфіры беларускі журналіст і публіцыст Алесь Чайчыц, які жыве ў Маскве:

– Цяпер камуністычнай ідэалогіі няма. Выразна антыкамуністычная ідэалогія ані лукашэнкаўскі рэжым, ані цяперашняя расейская ўлада на ўзбраенне не бяруць. Таму застаўся толькі Дзень Перамогі, як нешта, што мае эмацыйны водгук у любога абсалютна чалавека – гэта вялікая траўма для ўсяго народа, для кожнай сям’і, і вось гэтую траўму можа выкарыстоўваць, маўляў, вы ж памятаеце вялікую Перамогу?, памятаем, ну вось вы павінны падтрымліваць нас.

Алесь Чайчыц, каментуючы афіцыйныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі ў Маскве, дадаў, што была заўважная ізаляванасць расейскага лідара Уладзіміра Пуціна ў геапалітычным плане. У Маскве на Краснай плошчы прайшоў таксама ваенны парад. На ім прысутнічалі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і замежны госць — прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. Парады прайшлі і ў шэрагу іншых гарадоў Расеі. Іх арганізавалі таксама сепаратысты ў Данецку і Луганску, якіх падтрымлівае Расея.

Цалкам размова:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя