Алесь Лагвінец: Кожны спрабуе гнуць сваю лінію
Бакі не дамовіліся. І цяпер кожны спрабуе гнуць сваю лінію.
Палітолаг Алесь Лагвінец каментуе выказванні міністра замежных справаў Уладзіміра Макея. Той ў інтэрвію расейскаму выданню РБК згадаў пра адхіленыя Беларуссю прапановы Расеі ў „паглыбленні інтэграцыі”. Паводле Уладзімера Макея, у ліку „абсалютна непрымальных” прапановаў было „стварэнне некалькіх наднацыянальных структураў”.
Паводле палітолага Алеся Лагвінца, цяпер дыскусіі могуць цягнуцца вельмі доўга:
– Калі Макей змог сабе дазволіць сабе такія выказванні, то значыць сапраўды ідзе вельмі-вельмі такі жорсткі гандаль. Беларускі бок не хоча так проста саступаць патрабаванням Расеі. Мы памятаем ультыматум Мядзведзева і ведаем, якія гэта былі патрабаванні.
Больш шчыльнай інтэграцыі патрабаваў тады Дзмітрый Мядзведзеў. А гэта ставіць пад сумнеў абсалютную ўладу Аляксандра Лукашэнкі, дадае палітолаг. Беларуская эканамічная мадэль сапраўды залежная ад Расеі, без гэтых уліванняў таксама доўга не пратрымаецца рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Ён гэта разумее і таму цягне час, кажа Алесь Лагвінец.
Беларускае Радыё Рацыя