Алесь Лагвінец плануе правесці “Байкот 101”



У адказ на нерэгістрацыю ў кандыдаты ў дэпутаты Алесь Лагвінец плануе правесьці “Байкот 101”. Палітык мяркуе, што такая мера можа стаць адзіным адказам на безальтэрнатыўнай акрузе.

lagvinec2

“Напэўна мы паўторна арганізуем “Байкот 101”, бо нам не пакідаюць права выбара,” – гаворыць намеснік старшыні Руха “За Свабоду” Алесь Лагвінец:

– Нават фармальна яны не могуць гуляць па сваіх уласных правілах. У 2012 годзе быў “Байкот 101” і ў прынцыпе ён быў даволі паспяховым, выбары не адбыліся. Я ўдакладняў – за заклікі да байкоту ёсць толькі адміністрацыйная адказнасць. Калі па акрузе толькі два камуністы і “жырыновец”, то ў людзей у прынцыпе няма выбару. Зразумела, што яны не будуць цікавіцца самой кампаніяй.

Назва “Байкот101” паўстала з-за парадкавага нумару Сухараўскай выбарчай акругі, на якой балатаваўся палітык. Лагвінец правёў запамінальную кампанію па зборы подпісаў, з-за чаго быў раскрытыкаваны выбарчай камісіяй і асабіста Лідзіяй Ярмошынай. За 2 папярэджаньні Лагвінцу было адмоўлена ў рэгістрацыі ў кандыдаты ў дэпутаты.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя