Алесь Лагвінец: Праца спецслужбаў па загаду з Масквы
День вайсковый славы ў Беларусі адзначаны масавымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў. Сёння «Малады Фронт» меўся правесці акцыю, прысвечаную Аршанскай бітве, каля амбасады Расеі ў Менску. Незадоўга да яе пачатку стала вядома, што лідар «МФ» Зміцер Дашкевіч брутальна выкрадзены і завезены ў Першамайскі РУУС. Былі затрыманы і шэраг іншых актывістаў.
Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец лічыць, што брутальныя затрыманні адбыліся па загаду з Масквы.
– Бачна, што ідуць дзеянні ва ўгоду Расеі. Відаць з Масквы пайшоў сігнал, што не трэба дапусціць падобных дзеянняў. Таму адбываюцца такія затрыманні без аніякіх на тое падстаў. Калі чалавека хапаюць, кідаюць, збіваючы без аніякіх на тое юрыдычных прычынаў, то зразумела, што гэта дзеянне, якое робіцца спецслужбамі і зразумела, што гэта робіцца ў парушэнні ўсіх магчымых законаў, якія існуюць у Беларусі.
Каля расейскага пасольства была затрыманая і грамадская актывістка, кінарэжысёр Вольга Мікалайчык. “Яны схапілі мяне і з усёй сілы кінулі дагары нагамі ў гэты аўтобус, я ўдарылася галавой аб сценку аўтамабіля. Перада мной, дарэчы, крочыў хлопчык гадоў васмі, яны напалохалі гэтае дзіця», – паведаміла Мікалайчык па тэлефоне з Цэнтральнага РУУС журналістам.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя