Алесь Лагвінец: Шанец для Беларусі – у збліжэнні з Еўразвязам



Пасля брытанскага рэферэндуму беларусаў цяжэй будзе пераканаць у еўрапейскай інтэграцыі, адзначыў нашаму радыё намеснік старшыні Руху “ За Свабоду” Алесь Лагвінец.

lagvinec2

Пры гэтым беларускі палітолаг адзначае, што пераконваючы беларусаў у праеўрапейскім вектары трэба перш за ўсё акцэнтаваць увагу на іншыя аспекты:

– Велізарны аб’ём працы трэба зрабіць, каб пераканаць нашых людзей у тым, што максімальнае збліжэнне з ЕЗ, прынамсі, з тымі краінамі, з якімі мы мяжуем, у нашых нацыянальных інтарэсах. У той ці іншай форме аб’яднанне краін застанецца, да яго адназначна будуць належыць Нямеччына, Польшча і краіны Цэнтральнай Еўропы. І Беларусі для таго, каб зрабіць шлях да незалежнасці і пакінуць хоць нейкі шанец цывілізаванага і як Лукашэнка сказаў, “даганяючага развіцця”, Беларусі трэба збліжацца з гэтымі краінамі. 

Велікабрытанія пасьля Расеі другі гандлёвы партнёр Беларусі па выніках мінулага года. Рашэнне брытанцаў пра выхад з ЕЗ паўплывала і на беларускую валютна-фондавую біржу. Курс беларускага рубля пасля пачатку гандлю абваліўся амаль на 500 рублёў у адносінах да даляра, хаця пазьней адрабіў страты.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя