Алесь Мех: „Раёнка” не заўважыла мае пікеты ў Кобрыне



Прэтэндэнт у кандыдаты дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Алесь Мех з Кобрына не дачакаўся інфармацыі пра свае пікеты ў мясцовай раёнцы “Кобрынскі веснік”, затое прыйшоў адказ ад галоўнага рэдактара Рамана Мельніка. Мельнік піша, што Мех да іх не звяртаўся з прапановай, але гэта няпраўда, – кажа Алесь Мех.

– Гэта адказ на мой ліст у сувязі з тым, што яны не заўважаюць мае пікеты па горадзе Кобрыне. Спадар Мельнік мне тут піша, што я нікога не папярэдзіў з яго рэдакцыі. Але ж пасля таго як мы правялі пікет непасрэдна каля самой рэдакцыі, ужо прайшоў тыдзень. Па нашаму патрабаванню спускалася журналістка і рабіла рэпартаж і фотаздымкі. Сам рэдактар праігнараваў.

Паводле Алеся Меха, у той час як адзінкавы пікет праўладнага кандыдата па зборы подпісаў газета прапіярыла на першай старонцы.

IMG_0487

Фотаздымак з публікацыі ў „Кобрынскім весніку” пра пікет за праўладнага кандыдата Васіля Дземідовіча.

Беларускае Радыё Рацыя