Алесь Мех: На правінцыі галеча і амаль няма моладзі



Алесь Мех з Кобрына, сябра аргкамітэта “Руху за незалежнасць”, прэтэндэнт у кандыдаты на выбарах у парлямент, сабраў патрэбную тысячу подпісаў для рэгістрацыі за 5 дзён. Але яго ініцыятыўная група ў 14 чалавек працягвае далей збор подпісаў. Пікеты ладзяцца штодзённа.

DSC_0225

„Гэта выдатная магчымасць папрацаваць з людзьмі, даведацца, як і чым яны жывуць,” – кажа Алесь Мех.

– Я ў роспачы ад таго, што я пабачыў. Апошні раз я збіраў подпісы калі балатаваўся ў 2008 годзе. За гэтыя 8 год людзі значна збяднелі, наступае галеча. Гэта першае. Па-другое, я сутыкнуўся з тым, што ў горадзе засталіся амаль што адныя пенсіянеры, альбо людзі перадпенсійнага ўзросту. Моладзі ўвогуле няма. Быццам бы яна нейкім чынам выпарылася.

Паводле Меха, калі ў 2008 годзе ў яго падпісных лістах  было да 40% маладых, то зараз па аднаму-два маладыя чалавекі на падпісны ліст.

А за праўладнага кандыдата збіраюць подпісы на прадпрыемствах.

d836c0fc-0b86-4aeb-aaa7-e458de067e8b

DSCN6253

DSC_0312

Беларускае Радыё Рацыя