Алесь Міхалевіч: У грамадстве няма актыўнасці



Без падтрымкі грамадства – няма палітычнай кампаніі, кажа былы палітычны дзеяч Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года, а выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — не пазней за 6 верасня 2020 года.

Вядомая справа, кажа Алесь Міхалевіч, у гарачы палітычны перыяд – трэба актывізаваць грамадскую актыўнасць беларусаў:

– Грамадскія структуры так ці інакш залежаць ад грамадства. Няма добраахвотнікаў, тых людзей, якія гатовыя агітаваць, стаяць у пікетах, хадзіць. Вельмі цяжка штосьці зрабіць, бо актывісты прыходзяць з грамадства. Няма актыўнасці ў грамадстве, няма веры ў грамадстве. Не будзе нейкай моцнай апазіцыйнай кампаніі.

Правацэнтрысцкая кааліцыя (Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская хрысціянская дэмакратыя і рух „За Свабоду”) заяўляюць аб правядзенні праймерыз і робяць стаўку на адзінага кандыдата. У той час, як таксама вылучаюцца: Мікалай Статкевіч ад Беларускага нацыянальнага кангрэсу, Аляксей Янукевіч ад Партыі БНФ і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Беларускае Радыё Рацыя