Алесь Зарэмбюк: Чакаем ад Польшчы маральнай палітыкі



У Польшчы ўрачыста склаў прысягу новы ўрад. Новым міністрам замежных спраў Польшчы стаў Вітальд Вашчыкоўскі, былы амбасадар Польшчы ў Іране, удзельнік гістарычных перамоў па ўступленні Польшчы ў НАТА.

Алесь Зарэмбюк

Алесь Зарэмбюк

Старшыня „Беларускага дома ў Варшаве” Алесь Зарэмбюк зазначыў, што беларускае грамадства чакае ад новага міністра прынцыповай палітыкі ў адносінах да Беларусі:

– Беларуская грамадзянская супольнасць чакае працягу той маральнай палітыкі, якую пачаў урад партыі “Права і справядлівасць” у 2005 годзе. Гэтая палітыка адсочвалася на канкрэтных прыкладах, на канкрэтных кроках, асноўнымі з якіх былі: аднаўленне вяшчання „Радыё Рацыя”, заснаванне тэлеканала „Белсат”, адкрыццё праграмы падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі.

Алесь Зарэмбюк дадаў, што Вітальд Вашчыкоўскі, як сябра парламенцкай камісіі замежных спраў Польшчы браў удзел у сёлетніх сустрэчах з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, якія арганізоўваў дэпутат Сейма Роберт Тышкевіч.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя