Алесь Зарэмбюк: Праймерыз мусіць паказаць, што альтэрнатыва – ёсць



Персанальная адказнасць, такі пасыл беларускага праймерыз. У рамках якога палітыкі ездзяць па Беларусі і дыскутуюць са сваімі прыхільнікамі. Пакуль гэта буйныя гарады. Апазіцыянеры рыхтуюцца абраць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца сёлета, не пазней за 30 жніўня.

Сістэма праймерыз, новая для Беларусі і яна павінны паказаць, што альтэрнатыва – ёсць, кажа кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

– Гэта законы палітычнага маркетынга. Альтэрнатыва павінна быць персаніфікаваная. І не толькі ў Беларусі. У Беларусі тым больш. Кожная ідэя павінна быць персаніфікаваная, за ёй павінен быць сімвал гэтай альтэрнатывы. Таму сам працэс праймерыз, я спадзяюся, дзякуючы якому атрымаецца выбраць транспарэнтна, адкрыта, дэмакратычным шляхам адзінага кандыдата, варта вітаць.

У праймерыз удзельнічаюць 6 палітыкаў. Гэта старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец і Вольга Кавалькова, старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Гутарыў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя