Алеся Міхалевіча выклікаюць на допыт
Былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч атрымаў позву ў Следчы камітэт на 11 верасня. Яго выклікалі на допыт як абвінавачанага па справе аб „масавых беспарадках”.
Алесь Міхалевіч
Як патлумачылі ў Следчым камітэце, з улікам таго, што Міхалевіч добраахвотна прыбыў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, прынята рашэнне не браць яго пад варту, а ўжыць да яго меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.
Алесь Міхалевіч збіраецца на сустрэчу са следчым са сваім адвакатам:
– Адназначна, следчы, гэта не той чалавек, які вырашае, што са мной далей будзе. Думаю, што гэта проста тэхнічны момант, паколькі яны ўзнавілі маю справу, таму яны мусяць мяне дапытаць. Тут магчыма ўсё што заўгодна: ад поўнага спынення справы, да таго, што мне дадуць максімальны тэрмін па гэтым артыкуле. У Беларусі магчыма ўсё!
Палітык быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 года, пасля разгону Плошчы. Пасля двух месяцаў ў следчым ізалятары КДБ яго адпусцілі. Праз нейкі час Міхалевіч таемна пакінуў краіну і ўцёк у Чэхію, дзе атрымаў статус палітуцекача.
8 верасня палітыка затрымалі на мяжы, калі ён вяртаўся ў Беларусь з Чэхіі.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя