Алга Казахстан – Жыве Казахстан! Беларуская акцыя салідарнасці ў Батумі
У грузінскім Батумі адбылася акцыя ў падтрымку народа Казахстана. Беларусы, што пераехалі ад пераследу ў грузінскі Батумі, правялі ў цэнтры горада акцыю салідарнасці з падзеямі, якія цягам апошніх дзен адбыліся ў розных гарадах Казахстана. На акцыю сабралася некалькі дзясяткаў беларусаў, якія выказваліся супраць уводу войскаў у сувярэнную дзяржаву, супраць ваеннага падаўлення пратэстаў.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Батумі