Алі Хамэнэі: Іран адпомсціць ЗША за забойства Сулеймані



Іран адпомсціць ЗША за забойства генерала Касэма Сулеймані ў аэрапорце Багдаду. Пра гэта заявіў вярхоўны лідар Ірану – аятала Алі Хамэнэі.

Прэзідэнт Ірану Хасан Роўхані таксама заявіў пра адплату і назваў дзеянні Вашынгтону “страшным злачынствам”. Кіраўнік іранскага МЗС назваў забойства Сулеймані тэрактам з боку ЗША.

У сувязі з забойствам кіраўніка сілаў “Аль-Кудс”, падраздзялення Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, у Іране абвешчаная трохдзённы жалоба.

Белы дом не праінфармаваў загадзя Кангрэс пра аперацыю супраць Сулеймані. Спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі назвала забойства Сулеймані правакацыяй, якая ставіць пад пагрозу бяспеку амерыканцаў.

Фота: IRANIAN SUPREME LEADER PRESS OFFICE