Аляксадр Фрыдман: «Ссылка» Прыгожына падняла палітычную вагу Лукашэнкі і зрабіла з Беларусі новую пагрозу



У нядзелю 25-га чэрвеня стала вядома, што Прыгожын «сыдзе ў Беларусь», а крымінальная справа супраць яго ў Расеі будзе спынена. Такая дамоўленасць стала вынікам праведзеных з ім перагавораў з удзелам Лукашэнкі.

Сітуацыю камэнтуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:

– Лукашэнка можа разглядацца нават у якасці такога пасярэдніка ў перамовах паміж Захадам і Расеяй. У Лукашэнкі гэта мара. Такой увагі і такой цікавасці да яго асобы, як мне падаецца, не было з 2021 года. Сумніўная фраза «Прыгожын сыходзіць у Беларусію», менавіта так абразліва «у Беларусію». Градус небяспекі на межах Беларусі значна павысіцца. Калі мы будзем ўлічваць, што на тэрыторыі Беларусі ёсць ядзерная зброя, то што будзе, калі гэтыя бункеры зоймуць вагнераўцы.

Вядома, што пасля навіны пра тое, што кіраўнік ПВК «Вагнер» разам з калонай ПВК «сыдзе ў Беларусь», Польшча вырашыла ўмацаваць свае ўсходнія межы. Сочаць за сітуацыяй і ў краінах Балтыі, а таксама ў Фінляндыі. Кіеў ж паведамляе, што наймітаў ПВК „Вагнер”, якія ўдзельнічалі ў мецяжы Прыгожына, перакідваюць на ўсход Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя