Аляксандар Лукашэнка выказаўся пра платную адукацыю
Лукашэнка працягвае перадвыбарчую прапаганду.
«Пры адборы ў ВНУ прыёмнай камісіі неабходна бачыць чалавека, а не толькі (і не столькі, можа быць) вынік тэставання. Міністру адукацыі дадзена даручэнне прапрацаваць гэтае пытанне», – заявіў Лукашэнка сёння, 29 чэрвеня, на сустрэчы з педагогамі, піша БелТА.
Акрамя таго, Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання сістэмы бясплатнай вышэйшай адукацыі. «Наконт даступнасці нашай адукацыі зламана нямала коп’яў. Здзіўляе, што некаторыя асобы ад палітыкі, якіх у свой час дзяржава вывучыла бясплатна, выступаюць толькі за платную форму навучання. Гэта значыць, што дзеці з рабочых семʼяў, хай нават таленавітыя і разумныя, проста не змогуць сабе дазволіць такую раскошу, як вышэйшую адукацыю», – сказаў Лукашэнка. Ён адзначыў, што «шлях, які выбралі шматлікія краіны, падзяліўшы грамадства на эліту і рабочы клас, на тых, каму даступны і недаступны прывілей вучыцца ва ўніверсітэтах, нам не падыходзіць».
Ён лічыць, што сістэма цэнтралізаванага тэставання, якая існуе зараз, не дазваляе паступаць у ВНУ.
Беларускае Радыё Рацыя