Аляксандар Мілінкевіч стаў дарадцам Святланы Ціханоўскай
15 гадоў таму
Пазаштатным дарадцам у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі стаў Аляксандар Мілінкевіч.
«Аляксандр Мілінкевіч будзе дапамагаць наладжваць сувязі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай. Адна з галоўных мэтаў – узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў еўрапейскую, часткай якой яна заўсёды з’яўлялася», – паведамляе тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
Аляксандар Мілінкевіч – беларускі навуковец, грамадскі дзеяч і палітык. Быў адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2006 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя