Аляксандр Дабравольскі: Расея не мае маральных абмежаванняў



„Чарговы візіт міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу ў Беларусь, яго заява пра стварэнне авіяцыйнай базы ў Бабруйску ў 2015 годзе паказваюць, што Беларусь працягвае небяспечна ўцягвацца ў расейскую ваенную арбіту”, – лічыць сябра палітсавета Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Дабравольскі. Ён лічыць, што гэтую небяспеку разумеюць і беларускія ўлады:

– Тое, што адбылося ва Украіне, моцна напалохала Лукашэнку і ўсіх астатніх так званых сяброў па СНД, але Лукашэнка на жаль ужо так павязаны з Расеяй, што ў яго магчымасць манеўру вельмі малая. Гэта вельмі небяспечна для Беларусі, калі тут будуць расейскія войскі. Па-першае, расейскія войскі былі ў Крыме і пасля яны былі выкарыстаныя для таго, каб захапіць гэтую тэрыторыю. Тое, што Расея не мае ніякіх маральных абмежаванняў, каб захапляць чужое ўжо відавочна.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

„Пагроза для беларускай незалежнасці павялічваецца”, – лічыць Аляксандр Дабравольскі. „Рост ваеннага супрацоўніцтва з Расеяй, тым больш стварэнне тут новых ваенных базаў як раз і нясе найбольшую небяспеку для Беларусі”, – лічыць палітык.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск