Аляксандр Дабравольскі: Вырашылі, што загадаў ГКЧП выконваць не будзем
19 жніўня 1991 года так званы ГКЧП, які складаўся з вышэйшых артадаксальных камуністычных наменклатуршчыкаў, на адзін дзень вырваў уладу ў апошняга генеральнага сакратара КПСС Міхаіла Гарбачова. На наступны дзень путч быў падаўлены.
Кажа былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Аляксандр Дабравольскі:
– Я сустракаў 19-га жніўня ў Менску, я не адзіны, хто меў дачыненне да пратэстаў супраць путчу, яшчэ Віктар Карніенка і Юры Варонежцаў, якія таксама былі дэпутатамі. Я тут арганізоўваў канферэнцыю свайго працоўнага калектыву, які асудзіў путч і выказаў нязгоду з ім. Вырашылі, што мы ніякіх загадаў ГКЧП выконваць не будзем. Таксама мы ўдзельнічалі ў вырабе і распаўсюдзе ўлётак з указам Ельцына і пра арганізацыю акцый пратэсту.
Путч 19 жніўня стаў лёсавызначальным для Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск