Аляксандр Фрыдман: Для Лукашэнкі бліжэй аўтарытарны Азербайджан, чым Арменія



Афіцыйны Менск адкрыта не падтрымаў „антытэрарыстычную аперацыю” Азербайджана ў Нагорным Карабаху, а сам Аляксандр Лукашэнка пакуль не каментуе тое, што адбываецца ў гэтым рэгіёне.

На «праазербайджанскі» далейшы вектар Лукашэнкі ўказвае палітолаг Аляксандр Фрыдман:

-Лукашэнка, наколькі я разумею, яшчэ не выказаўся. І не збіраецца выказвацца на гэты конт. Лукашэнка быў на працягу ўсяго гэтага існавання карабахскага канфлікту у такой дваістай сітуацыі. З аднаго боку, ён імкнуўся падтрымліваць добразычлівыя адносіны з Арменіяй, як з саюзнікам па розных інтэграцыйных сумесных праектах на постсавецкай прасторы. З іншага боку, яго заўсёды цікавіў Азербайджан. У яго добрыя асабістыя стасункі з Аліевым, рынак, ёсць ваеннае супрацоўніцтва. За кулісамі ён заўсёды быў на азербайджанскім баку. Ментальна аўтарытарны Азербайджан блізкі.

Па словах Аляксандра Фрыдмана, у Арменіі таксама змянілася стаўленна да Расеі і Беларусі пасля таго, што адбылося вакол Нагорнага Карабаха. А таму, і без таго складаныя адносіны Менска і Ерэвана могуць толькі пагоршыцца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц