Аляксандр Фрыдман: Лукашэнка спрабуе не дапусціць эскалацыі пасля падзення ракеты ў Беларусі
Рэакцыя рэжыма Лукашэнкі на падзенне ракеты комплексу С-300 ў Беларусі 29-га снежня з’яўлецца прадказальнай, але выклікае новыя засцярогі ўступлення краіны ў вайну.
Сітуацыю ацаніў палітычны аналітык, гісторык Аляксандр Фрыдман:
– На дадзены момант украінскі бок маўчыць, няма з боку Расеі таксама. Пакуль беларускі бок дзейнічае вельмі аператыўна, і гэта досыць такая дзіўная сітуацыя. Накіравалі нейкую следчую камісію, якая там працуе. Падкрэсліваюць так званую няўмеласць украінскага боку, што яны не ведаюць, куды пускаюць. Межы Беларусі парушаныя, але ніхто не пацярпеў. Лукашэнкаўцы імкнуцца ўтварыць з гэтага буйную прапагандысцкую тэму, але адначасова не ідуць на эскалацыю, каб Расея на яго так не ціснула і не казала: “Ну, як ты ўдзельнічаеш у вайне? Ну, зрабі яшчэ больш, зрабі яшчэ больш”.
Як ужо вядома, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь заявіла, што ракета на тэрыторыю Беларусі не проста ўпала, але «сіламі войскаў супрацьпаветранай абароны была збітая як паветраная цэль». Ваеннае ведамства Беларусі паабяцала паведаміць вынікі расследавання здарэння ў бліжэйшы час.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя