Аляксандр Фрыдман пра папярэднія вынікі выбараў у Польшчы і Рэферэндум
«Права і Справядлівасць» трымае адносную большасць па папярэдніх выніках на парламенцкіх выбарах у Польшчы, але рызыкуе адправіцца ў апазіцыю.
Сітуацыі каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Гэта перамога і адначасова параза. ПіС будзе наймацнейшай сілай у Польшчы, будзе мець найвялікшую фракцыю, але пакуль выглядае так, што кааліцыю яны сфармаваць не змогуць. І гэта значыць, што ў Польшчы зменіцца ўлада, і наступным прэм’ер-міністрам стане хутчэй за ўсё Дональд Туск. Рэакцыя ў Еўропе – цалкам пазітыўныя. Асабліва ў Германіі, Францыі. Піс памыліўся. Ён вырашыў выкарыстаць вопыт Орбана. Орбан таксама праводзіў такі рэферендум, таксама з рэзка сфармуляванымі антыэміграцыйнымі пытаннямі.
Па словах Аляксандра Фрыдмана, рэферэндум у Польшчы стаўся «рэферэндумам даверу да ПіС». Яўка на рэферэндуме склала 40 працэнтаў, што азначае неабавязковасць вынікаў галасавання. Аналагічны рэферэндум у Славакіі таксама палітычных вынікаў не прынёс.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя