Аляксандр Фрыдман пра сустрэчу Лукашэнкі са старшынём КНР Сі Цзіньпінам
Раптоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай выклікаў пытанні пра мэты такога візіту. Гэта адбылося на зваротным шляху з экалагічнага форуму ААН ў ААЭ.
Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Інтарэсы Кітая – галоўных іх два: першае, гэта транзіт тавараў, які праходзіць праз мяжу Беларусі з Еўразвязам, гэта важны накірунак для Кітая; другое – гэта кітайскія перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю. Паколькі зараз адносіны паміж Беларуссю і Еўразвязам вельмі дрэнныя, то, канешне, гэта шкодзіць кітайскім інтарэсам. Рэжым Лукашэнкі – гэта рэжым, які не трэба пераконваць, ён гатовы да супрацоўніцтва, ён сам кідаецца ў кітайскія абдымкі. Размаўляюць з Лукашэнкам, прымаюць яго, але ўлічваюць расейскі фактар. І супрацоўнічаюць з Лукашэнкам не так шчыльна, як ён гэтага жадаў.
Кітайскі бок адпаведна заявіў, што на сустрэчы ў Пекіне абмяркоўвалася і «украінскае пытанне». Вядома, што Лукашэнка не трапіў на трэці форум «Адзін пояс — адзін шлях», які прайшоў у Пекіне ў кастрычніка. Пры гэтым праекты ў беларуска-кітайскіх дачыненнях пастаўленыя на паўзу.
Беларускае Радыё Рацыя