Аляксандр Фрыдман: Праз месяц пасля пачатку вайны Лукашэнка вырашыў зарабіць на вывазе беларусаў з Ізраіля
Улады Беларусі запланавалі адправіць эвакуацыйны рэйс у Ізраіль для грамадзян Беларусі. Рэйс выканае «Белавія» 6-га лістапада, 9-га лістапада – рэзервовая дата. Квіток на гуманітарны рэйс каштуе ад 550 даляраў.
Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Гэта такая тыповая лукашэнкаўская пазіцыя. Яны вырашылі зарабіць. Тое, што яны нікога не жадаюць ратаваць, гэта відавочна. Гэта і гучыць вельмі смешна, калі усё гэта пачынаецца – месяц пасля падзеяў. Інтэнсіўнасць ракетных удараў знізілася на дадзены момант. Ізраіль праводзіць аперацыю супраць ХАМАСу. І тыя ўсе краіны, якія жадалі сваіх грамадзянаў адтуль эвакуяваць – яны гэта зрабілі. Беларусь гэта не зрабіла. І яны вырашылі: вось на гэтым мы можам трошкі зарабіць.
Паводле Аляксандра Фрыдмана і для параўнання: ФРГ таксама рабіла эвакуацыю за грошы, за што ўлады крытыкаваліся і крытыкуюцца зараз. Месца ў самалёце каштавала 300 еўра на чалавека. Пры гэтым на борт пускалі як грамадзян ФРГ, так і тых, хто пражывае ў Нямеччыне, але не мае грамадзянства гэтай краіны.
Жадаючыя скарыстацца рэйсам могуць звярнуцца ў прадстаўніцтва „Белавія” ў Тэль-Авіве. Кантакты: +972 3 529 29 94/95, [email protected], вул. Фрышман, 8.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя