Аляксандр Фрыдман: Віктар Бабарыка – той чалавек, з якога ў Лукашэнкі пачаліся праблемы ў 2020 годзе
Ужо трэці дзень прыходзіць інфармацыя аб збіцці і шпіталізацыі Віктара Бабарыкі. Аднак дзяржаўная прапаганда маўчыць.
Сітуацыю каментуе палітычны аналітык, гісторык Аляксандр Фрыдман:
– Не вельмі зразумела наколькі гэта такая афіцыйная інфармацыя_ ці гэта сапраўды тое, што дазволілі перадаць улады. Сам выпадак, тое, што з ім адбылося, – розныя магчымасці для інтэрпрэтацыі. Гэта мог быць гвалт, адносіны паміж зняволенымі, гэта можа быць і цкаванне з боку адмінстрацыі. Бабарыка – гэта вораг рэжыму, для Лукашэнкі гэта менавіта той чалавек, з якога пачаліся ў Лукашэнкі праблемы ў 2020 годзе.
З Бабарыкам сапраўды адбылося нешта непрыемнае, а ўладам няма што сказаць на гэты конт.
І як стала вядома, ЕЗ заклікаў гарантаваць бяспеку Бабарыку, вызваліць яго і астатніх палітвязняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, у якой таксама ўтрымліваецца чарговы заклік «расследаваць абставіны і прычыны смерці» Вітольда Ашурка, які ў 2021 годзе раптоўна памёр у беларускай калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц