Аляксандр Кабанаў: Галоўнае – жаданне працаваць



У Бярозаўскай выбарчай акруговай камісіі №9 па выбарах у Палату прадстаўнікоў зарэгістраваны  ініцыятыўныя групы трох прэтэндэнтаў у кандыдаты дэпутатаў: Арцёма Іванова ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аляксандра Кабанава ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі  і Леаніда Качыны – галоўнага інжынера Бярозаўскага сыркамбіната –  ад улады.

IMG_4980

Аляксандр Кабанаў

Самая малалікая група ў Аляксандра Кабанава. Але ён упэўнены, што справа не ў колькасці, а ў жаданні працаваць, кажа Аляксандр Кабанаў:

– Выдадзены ўсе дакументы, пасведчанне, і з 3-га ліпеня мы пачынаем працу. Можна групу сабраць 50-70 чалавек. Але галоўнае не колькасць, а жаданне рэальна працаваць.

Ініцыятыўная група Арцёма Іванова  з Берасця – 65 чалавек, Леаніда Качыны – 75.

Arciom Ivanou (sprava)

Валянцін Лазарэнкаў і Арцём Іваноў

Адразу 3 ліпеня у першы дазволены для збора подпісаў дзень Аляксандр Кабанаў з сябрамі з ініцыятыўнай групы зладзілі пікет.

Aliaksandr Kabanau

Аляксандр Кабанаў

^D189F652AEDC116B2B8833B5719461961C5E451EE1D57AF6E5^pimgpsh_fullsize_distr

Мікола Чарнавус, Антоніё Лопес і Аляксандр Кабанаў

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ucpb.org