Аляксандр Кабанаў: Галоўным ворагам краіны з’яўляецца ўлада
Галоўных ворагаў краіны, якімі з’яўляюцца ўлада, суды і сілавыя структуры трэба караць даступнымі метадамі. Менавіта яны вінаваты ў дэпрэсіўным стане беларусаў. Людзі не разумеюць, што з краінай і імі ўсімі будзе заўтра.
Апошнія рэпрэсіі супраць актыўнай часткі грамадства паказалі, што ўладзе, суду і сілавым структурам давяраць нельга, кажа блогер і грамадскі актывіста Аляксандр Кабанаў:
– Самую вялікую шкоду краіне, якую можна нанесці, наносяць спадар Лукашэнка, Румас, усе гэтыя Мясніковічы, Ярмошыны, міліцыянты, суддзі, сябры ўчастковых камісій. Яны галоўная бяда нашай краіны, з-за іх мы затарможаныя ўжо 25 гадоў, мы знаходзімся ў поўным анабіёзе.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Паводле Аляксандра Кабанава, блогеры зараз актывізуюцца супраць так званай “пятай калоны”, якая рэпрэсуе беларускіх грамадзянаў за абсалютна мірныя пратэсты супраць анексіі Беларусі Расеяй. Яны звернуцца ў міжнародныя структуры, каб канкрэтным асобам і членам іх сем’яў быў забаронены ўезд у Еўразвяз.
Беларускае Радыё Рацыя