Аляксандр Кабанаў: Мы не хочам паўтарэння гарадзенскай сітуацыі



У суботу ды нядзелю — 13 і 14 чэрвеня працягнуцца пікеты ў падтрымку Святланы Ціханоўскай. Але толькі ў невялікіх раённых цэнтрах.

Галоўнае — гэта бяспека людзей, — патлумачыў прэсавы сакратар кампаніі Аляксандр Кабанаў:

– У Менску і абласных гарадах пікетаў не будзе. Пікеты будуць у рэгіёнах. У такіх гарадах, як напрыклад, Кобрынь, Бяроза, Івацэвічы, Баранавічы. Там пікеты будуць. Рызыка ў тым, што нехта можа атрымаць, напрыклад, камнем па галаве, нехта разбіць шкло ў краме, хтосьці яшчэ нешта зрабіць. То бок, з гэтага пікету могуць зрабіць Гародню нумар два, і хтосьці зноў пойдзе ў турму. Мы гэтага не хочам.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Аляксандр Кабанаў звярнуў увагу, што пакуль таксама не агучваецца агульная колькасць сабраных подпісаў. Такая інфармацыя з’явіцца не раней за пачатак наступнага тыдня.

Беларускае Радыё Рацыя