Аляксандр Кабанаў: Рашэнне пра ўдзел у выбарах прыйшло не адразу
Блогер з Бярозы Аляксандр Кабанаў рыхтуецца да ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па Берасці. За час барацьбы супраць акумулятарнага завода ён набыў вядомасць у Берасці, заваяваў сімпатыі людзей і займеў шмат сяброў і паплечнікаў, якія гатовыя яму дапамагаць.
Ён верыць, што яны разам змогуць паказаць, як павінны праходзіць сапраўдныя выбары. Рашэнне пра ўдзел прыйшло не адразу, кажа Аляксандр Кабанаў:
– Выключная большасць людей, якія ўдзельнічалі ў акцыях супраць акумулятарнага завода, калі мы з імі пачалі гаварыць пра выбары, лічаць, што ў нас выбары ёсць. Лічаць, што ў нас усё празрыста, усё сумленна. І гэта больш прагрэсіўныя людзі, якія не спалохаліся выйсці на плошчу, не спалохаліся штрафаў і арыштаў. Да гэтага моманту яны лічылі, што ў нас усё выдатна ў краіне. Калі яны размаўляюць з сябрамі, знаёмымі, тыя таксама гавораць, што ў нас быццам бы ўсё нармальна.
Паводле Аляксандра Кабанава, байкот не атрымаецца. Паколькі студэнты пад прымусам пойдуць на выбары, як і работнікі прадпрыемстваў, якія трымаюцца нават за мізэрныя заробкі, бо трэба карміць дзяцей. Пойдуць і вайскоўцы. Карцінка будзе створана, астатняе – справа рук махляроў, якія сядзяць у камісіях напрацягу доўгіх гадоў.
Удзел ці неўдзел увыбарах – справа кожнага.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя