Аляксандр Кабанаў: Толькі трэцяя брыгада знайшла грошы пад ложкам



На дачы Сяргея Ціханоўскага пры вобшуку знойдзены 900 тысяч даляраў ЗША.

Чамусьці толькі трэцяя брыгада следчых знайшла гэтыя грошы, якія нібыта нават не былі схаваныя, кажа прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандр Кабанаў:

– Мы не ведаем, каму гэтыя грошы належаць. Мы ведаем адназначна, што гэтыя грошы не належаць Святлане. Грошы не былі схаваныя. Частка грошай ляжана на другім паверсе пад ложкам. А частка была ў кухоннай мэблі. І ўзнікае пытанне, як можна было іх адразу не адшукаць, таму што гэта былі дастаткова вялікія пакеты?

Лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова цікавяць не грошы прадпрымальніка Сяргея Ціханоўскага, які мог іх зарабіць, калі гэта нават яго грошы, а грошы сям’і Лукашэнкі і прыкарытных чыноўнікаў:

– Мяне цікавяць грошы Віктара Лукашэнкі, Дзмітрыя Лукашэнкі, мяне цікавяць іх дамы, іх машыны, іх бізнес. Мяне цікавяць грошы чыноўнікаў.

Паводле Аляксандра Кабанава і Мікалая Казлова, затрыманне, вобыскі і заява Ярмошынай у Генеральную пракуратуру наконт нібыта экстрэмісцкіх выказванняў Ціханоўскага падчас пікетаў, сведчаць пра іх страх перад папулярнасцю Ціханоўскага, якога каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Дзмітрый Бандарэнка назваў беларускім Лехам Валенсам.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле: 

Беларускае Радыё Рацыя