Аляксандр Кабанаў: Трэба ісці да канца, каб паказаць факты фальсіфікацый



Выбары на з’ездзе старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі прайшлі абсалютна дэмакратычна. З невялікай перавагай лідарам партыі пакуль застаецца Анатоль Лябедзька. Рашэнне па ўдзелу або няўдзелу ў выбарах не прынятае. Кожны вырашае сам. Але бярозаўскі вылучэнец Аляксандр Кабанаў лічыць, што трэба ісці да канца, каб паказаць факты фальсіфікацый, – кажа Аляксандр Кабанаў:

– Па-першае, я людзей не заклікаю на ўчасткі. Часта адчыняюць кватэры і кажуць: мы не верым ніякім дэпутатам, мы нікуды не пойдзем. І я іх не пераконваю. Я ім кажу: гэта ваша права, слушна робіце. Другое, менавіта ўдзелам у кампаніі я змагу даказаць, дзе праходзіць фальсіфікацыя. І я ўжо бачу парушэнні, ужо зараз я бачу, што адбываецца. Калі я не прыму ўдзел, то як я пра гэта ўсё дазнаюся. Патрэбныя факты.

Аляксандр Кабанаў просіць людзей устаць з канапаў, перамагчы страх і далучацца да тых, хто ў адкрытую змагаецца. Іншага не дадзена. Перамога сама не прыйдзе ў дамы беларусаў, да якіх ужо вельмі блізка падабралася жабрацтва.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам гукавы матэрыял: