Аляксандр Клачко: Украіна будзе размаўляць толькі з арганізаванай беларускай апазіцыяй
У Кіеве прайшла канферэнцыя „Шлях да волі”. Мерапрыемства сабрала больш за 150 удзельнікаў з Беларусі і Украіны. Па выніках працы пляцоўкі канчатковы Мемарандум, які бакі рыхтавалі два месяцы, так і не быў належным чынам падпісаны.

Пра ўкраінскі погляд на сітуацыю разважае ўдзельнік схода, беларускі добраахвотнік батальёна „Волат” палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр Клачко з пазыўным «Кусь»:
– Не ідэальна прайшло ўсё, як хацелася б. Я вельмі задаволены тым, што сабраліся. Ёсць іншыя добраахвотніцкія падраздзяленні ва Украіне. Няма дыялогу нават між усімі гэтымі структурамі. Такога самага не існуе сёння і паміж палітыкамі.
Калі так будзе далей, то ўсе проста складуць рукі, і мы Беларусь згубім назаўсёды. Украінскі наратыў быў, што, беларусы, мы будзем размаўляць не з усімі вамі паасобку. Вы паміж сабой дамоўцеся, зрабіце нейкую каардынацыйную пляцоўку. І мы вось з гэтай структурай, якая ў вас павінна з’явіцца, адзіная структура, мы з ёй будзем размаўляць, дамаўляцца пра нешта ў будучыні. Пакуль мы гэтага не бачым. Сябраваць там з аднымі супраць іншых беларусаў мы не збіраемся.
Вядома, што па выніках двух дзён канферэнцыі „Шлях ла волі”, намеснік камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук падкрэсліў важнасць прынятых дакументаў: Мемарандума па выніках канференцыі і Адозвы да вольных народаў свету. Дакументы адкрытыя да далучэння і падпісання ўсімі зацікаўленымі бакамі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота ПКК
