Аляксандр Класкоўскі: Для Лукашэнкі вынікі выбараў у ЗША не маюць ніякага значэння
У Злучаных Штатах Амерыкі працягваюць падлічваць галасы на прэзідэнцкіх выбарах. У любым выпадку, каго б не абралі прэзідэнтам грамадзяне ЗША, краіна ўжо заняла ясную пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі, адзначае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі:
– Злучаныя Штаты дастаткова выразна выказаліся наконт вынікаў выбараў у Беларусі, яны не прызнаюць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам. Хаця Вашынгтон усё ж такі пакідае нейкі абсяг для працягу дыялогу.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Па папярэдніх выніках мінімальна выйграе кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн, але для Аляксандра Лукашэнкі больш выгадным варыянтам стаў бы дзеючы прэзідэнт Дональд Трамп, дадае эксперт.
– Калі меркаваць па рыторыцы Байдэна, то ён наважаны дзейнічаць больш рашуча, больш актыўна падтрымліваць праціўнікаў Лукашэнкі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
