Аляксандр Класкоўскі: Лукашэнка прадае міфы ды ілюзіі



„Аляксандр Лукашэнка так і не адказаў на галоўнае пытанне, што хвалюе грамадзянаў Беларусі”, –  мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі. Ідэал Лукашэнкі “брэжнеўскія часы” застою, прадстаўлены як найбольшае дасягненне 20-гадовага кіравання.

І ў грамадстве ўсё ж наспявае жаданне зменаў, мяркуе Аляксандр Класкоўскі:

– Сёння ўжо любому абывацелю відавочна, што трэснула беларуская мадэль – міфічная ўжо на сённяшні дзень, бо ў яе ўжо няма рэальнага зместу. Лукашэнка ўвогуле прадае міфы і ілюзіі. Грае толькі на ірацыянальным страху многіх людзей перад тымі рынкавымі рэаліямі. Беларусы патэрналісты ў масе сваёй. На гэтым і спекулюе беларускі афіцыйны лідар.

 Але палітык з досведам павінен быць гатовым рабіць і непапулярныя крокі, каб весці краіну наперад.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя