Аляксандр Класкоўскі: Лукашэнка відаць узважваў



У Беларусі застаецца новы стары ўрад. Кіраўнік Беларусі паведаміў, што не мае намеру змяняць Андрэя Кабякова і міністэрскі склад Савета міністраў пасля выбараў.

Аляксандр Класкоўскі

У адрозненні ад папярэдніх выбараў 2010 года, калі ўрад Сяргея Сідорскага быў маланкава заменены новым, цяперашняе перапрызначэнне ўраду адбываецца два месяцы пасля выбараў, і гэта можа быць звязана з перамовамі па крэдытах, мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі:

– Было нейкае ваганне на колькі варта адгукацца на патрабаванні крэдытораў, найперш МВФ, хаця і Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця таксама выстаўляе падобныя патрабаванні адносна структурных рэформаў таму, што не хочацца іх рабіць, але ёсць вялікая патрэба ў грашах. Лукашэнка відаць узважваў і адпаведна ён прытрымліваў гэтае пытанне пра ўрад таму, што калі быў бы ўзяты курс на нейкія рэформы, то трэба было б рабіць карэкціроўку кадравага складу, каб там свяжэйшыя людзі былі.

Год таму Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку папярэдні ўрад. Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў з’яўляецца шостым прэм’ерам Беларусі за 21 год кіравання Аляксандра Лукашэнкі.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя