Аляксандр Класкоўскі: Бліжэйшым часам Расеі будзе не да Беларусі



„Менску пара вызначацца” – артыкул з такой назвай з’явіўся ў расейскай дзелавой газеце „Взгляд”. Паводле аўтара артыкула, “увосень Лукашэнка мае правесці рэферэндум аб далучэнні Беларусі да Расеі, інакш Беларусь у цяперашнім выглядзе ліквідуюць”. „Гэта пакуль адно з меркаванняў, выказанае ў прэсе і афіцыйна не падтрыманае расейскімі палітыкамі, таму казаць пра значныя пагрозы незалежнасці Беларусі пакуль зарана”, – мяркуе палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

– Мне здаецца, што сёння ў расейскага кіраўніцтва, хоць адпаведныя шавіністычныя настроі, канешне, там шырока распаўсюджаны, усё ж такі ёсць палітычнае меркаванне, колькі б не казалі, што там сёння нейкія вар’яты кіруюць краінай і г.д., яны пралічваюць пэўныя варыянты, тым больш што на Украіне яны ўлезлі, груба кажучы, па-народнаму, як сучка ў збан, таму не да Беларусі нават з гэтых меркаванняў.

Пры гэтым Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што нельга не заўважаць падобныя артыкулы. Беларускія ўлады павінны трымаць “порах сухім”, – дадае беларускі медыяэксперт.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя