Аляксандр Класкоўскі: Патрэбны юрыдычны грунт для дачыненняў з Бруселем
Беларусь хоча будаваць адносіны з Еўразвязам на аснове новага базавага дакументу. „Сёння мы развіваем нашае супрацоўніцтва на аснове пагадненняў, якія былі заключаны паміж Савецкім Саюзам і Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю”, — сказаў кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей.
Палітолаг Аляксандр Класкоўскі адзначае, што яшчэ ў 1995 годзе пачаўся працэс беларуска-еўрапейскіх дачыненняў.
– Малады тады прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў Бруселі ў сакавіку 1995 года падпісаў пагадненне аб супрацы і партнёрстве з Еўразвязам. Пасля сумнавядомага рэферендуму 1996 года і пасля разгону Вярхоўнага Савета Еўропа замарозіла ратыфікацыю гэтага дакумента. Калі прыціснулі розныя чыннікі, Менск цяпер сапраўды зацікаўлены, каб быў юрыдычны грунт для далейшай нармалізацыі дачыненняў з Бруселем.
Уладзімір Макей са свайго боку адзначае, што Беларусь гатова супрацоўнічаць з Бруселем толькі на раўнапраўнай аснове, толькі тады, калі будуць знятыя ўсе абмежавальныя меры.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя