Аляксандр Класкоўскі: Пуцін прайграў



Так палітычны аналітык Аляксандр Класкоўкі тлумачыць вызваленне ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая фактычна два гады знаходзілася ў расейскім палоне.

Украіна і Расея абмянялася ваеннапалонымі. Уладзімір Пуцін памілаваў Саўчанку, якая была прысуджаная расейскім судом у сакавіку да 22 гадоў пазбаўлення волі, а Пятро Парашэнка — расійскіх ваенных, якім у Кіеве прысудзілі 14 гадоў за «вядзенне агрэсіўнай вайны і садзейнічанне тэрарыстычным арганізацыям». Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі перакананы, што на Крэмль ціснулі.

— Пуцін здаўся. Вось гэты момант , гэтая сітуацыя паказвае, што на Крэмль націснулі: і абставіны і, відаць, націснулі заходнія лідары так званай Нармандскай чацвёркі. Пэўна яны сказалі Пуціну, што калі хочаш у перспектыве каб знялі санкцыі, давай усё ж такі ідзі на гэты крок. Гэта параза Расеі.

Надзею Саўчанку ў Кіеве сустракалі сотні людзей і афіцыйныя асобы. Расейскіх вайскоўцаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава ў Маскве сустрэлі толькі іхныя жонкі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя